Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У ліцэі да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускай літаратуры “Мілагучнае роднае слова”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві, мая родная мова!”. Своеасаблівым падарункам роднай мове стала выстава “Я люблю беларускую мову”.

Разделы сайта