Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.03.2019

Экскурсия к мемориалу в д. Чижевщина

14 сакавіка вучні 11А класа апынуліся ў вельмі цікавым месцы нашай малой радзімы. Дзеці былі вельмі ўражаны экскурсіяй!!!

Старонкі гісторыі.

   Сярод шматлікіх падзей, што адбываліся на нашай зямлі, адна мала сусветна гістарычнае значэнне. Маштаб Крупчыцкай бітвы, якая 17 верасня 1794 года разыгралася на самым усходнім ускрайку Жабінкаўшчыны, уражваў сучаснікаў і дасюль вызывае значную цікавасць у нашчадкаў.

   Гэта быў не проста яркі эпізод нацыянальна-вызваленчага паўстання, узначаленага Тадэвушам Касцюшкам, але бой, у якім на доўгія вякі вырашыўся лес цэлых народаў і краін. Гэта была самя вялікая на беларускіх землях бітва часоў Касцюшкаўскага паўстання, у якой з абодвух бакоў бралі ўдзел 16 тысяч ваяроў. Паўстанцкія войскі ўзначальваў генерал Караль Серакоўскі, расійскія – Аляксандр Сувораў.

   Турыстычны шлях распачынаецца ад месца бою, які цягнуўся ад світання да змяркання 17 верасня 1794 года. Колішняй вескі Крупчыцы цяпер не існуе. У 1970-я гг. Яна ўвайшла ў склад Чыжэўшчыны.

   На месцы бою паўстала некалькі адметных помнікаў, якія згадваюць пра падзею. У 1894 г. – да стагоддзя бітвы – асвечаны Свята-Уладзіміраўскі храм-помнік, створаны намаганнямі святара Міканора Катовіча, чыя магіла знаходзіцца каля царквы.

У цэнтры Чыжэўшчыны, на месцы былых каталіцкіх могілак, увосень 2004 г., паўстала Крупчыцекая мемарыяльная капліца – помнік удзельнікам і ахвярам бітвы. На плітах піраміды, размешчанай у капліцы, выбіты назвы палкоў, якія змагаліся на Вялікім Крупчыцкім полі. Помнік увенчвае крыж,падобны на той, што ў ХII стагоддзі быў выраблены для заступніцы беларускай зямлі Ефрасінні Полацкай. Пад столямі будынка ўсталяваны карціны з момантамі напружанага супрацьстаяння.

Разделы сайта