Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.11.2018

Незвычайная лаўка для чытання

У Год малой радзімы педагогі Ліцэя г.ЖабінкіЛюдміла Прановіч і Алена Дамасевіч разам з вучнямі вырашылі выкарыстаць новы нестандартны фармат папулярызацыі кнігі і чытання. На Жабінкаўшчыне такі праект паспрыяе ўзнікненню арыгінальных арт-аб’ектаў, дапаможа выклікаць інтарэс падлеткаў і моладзі да чытання, нагадае жыхарам пра знакамітыя творы беларускіх аўтараў. Было прапанавана ўсталяваць у горадзе лаўкі-кнігі, прысвечаныя літаратурнаму багаццю беларускага народа. Аб’екты не толькі ўпрыгожаць горад, але і стануць карыснымі знаходкамі ў развіцці чытацкай культуры. Быў распрацаваны план рэалізацыі праекта і макеты лавак.

         І вось адну з незвычайных лавак ўстанавілі ў горадзе. У кнізе, якую беражліва ў сваіх крылах трымае бусел, можна прачытаць урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. На другой яе старонцы размешчаны імёны аўтараў гэтага карыснага праекта. Спонсарам выступіў ААТ “Сталічны праспект”, а рэалізаваць ідэю дапамаглі Дзяніс Гардзееў, Мікалай Барашкаў і Ірына Сацюк пры падтрымцы кіраўніцтва раёна.

 

Алена Цаль, старшыня прафкама

Разделы сайта