Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.11.20

Літаратурная кампазіцыя, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча

26 лістапада навучэнцы 11Б класа падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю “Жывая повязь часоў”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, беларускага паэта, празаіка і публіцыста. Уладзмір Караткевіч – слынны сын вялікага народа, першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў у нашай нацыянальнай літаратуры, выдатны мастак слова і не менш выдатны гісторык, фатограф-прафесіянал, душа многіх кампаній, эрудыт, якіх мала ведае зямля Белай Русі, сапраўдны таварыш, сябра. У фае ліцэя была аформлена выстава, прысвечаная творчасці пісьменніка.

Раздзелы сайта